Текст песни
Лістападам восень
Мілай быць хацела,
Дываны пяшчоты
Слала на траве.
Толькі абяцанні
Ў вырай адляцелі,
І застаўся толькі
Вобраз ў галаве.
А зіма - сяброўка
Дыхала марозам,
І пачуцці зніклі,
Быццам не было.
І ляцелі снегам
Лютыя пагрозы,
Хоць і хвалявала-
Толькі ўсё прайшло.
Прыпеў:
За паўгадзіны да вясны
Я аб каханні бачыў сны.
Цябе за рукі я трымаў,
Нібы анёл ў сне лятаў.